
Установа "Акцябрскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" з'яўляецца дзяржаўнай установай сацыяльнага абслугоўвання, дзейнасць якой накіравана на арганізацыю сацыяльнага абслугоўвання грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у формах стацыянарнага, паўстацыянарнага, нестацыянарнага, сацыяльнага абслугоўвання дома і ў замяшчальнай сям'і, а таксама садзейнічанне актывізацыі ўласных намаганняў грамадзян па папярэджанні, пераадоленні цяжкай жыццёвай сітуацыі і (або) адаптацыі да яе.
Мэтай дзейнасці ўстановы з'яўляецца ажыццяўленне на тэрыторыі Акцябрскага раёна арганізацыйнай, метадычнай і практычнай дзейнасці па сацыяльным абслугоўванні грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама функцый па апецы і папячыцельстве ў адносінах да паўналетніх асоб, якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі.
Вы можаце ацаніць якасць аказаных сацыяльных паслуг нашай установы, пакінуўшы свой водгук на Партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь па спасылцы: http://качество-услуг.бел/ .