ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Аб установе

Установа «Акцябрскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» створана 03.05.2004 рашэннем Акцябрскага раённага выканаўчага камітэта ад 23.04.2004 №165, зарэгістравана рашэннем Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ад 03.06.2024 за № 401 490319477.

Установа з'яўляецца дзяржаўнай установай сацыяльнага абслугоўвання, дзейнасць якой накіравана на арганізацыю і аказанне сацыяльных паслуг грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у формах нестацыянарнага, паўстацыянарнага, тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання, сацыяльнага абслугоўвання дома і ў замяшчаючай сям'і, а таксама садзейнічанне актывізацыі ўласных намаганняў грамадзян па папярэджанні, пераадоленні цяжкай жыццёвай сітуацыі і (або) адаптацыі да яе, ажыццяўленне функцый па апецы і папячыцельству ў адносінах да паўналетніх асоб, а таксама садзейнічанне якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі.

Заснавальнікам установы з'яўляецца Акцябрскі райвыканкам.

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Акцябрскага райвыканкама ажыццяўляе кантроль за дзейнасці ўстановы, прадастаўленнем сацыяльных паслуг на тэрыторыі Акцябрскага раёна і аказвае метадычную дапамогу ўстанове.

Установа з'яўляецца юрыдычнай асобай і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, законам Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльным абслугоўванні», Палажэннем аб тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і іншымі актамі заканадаўства, Статутам.

Мэтай дзейнасці ўстановы з'яўляецца ажыццяўленне на тэрыторыі Акцябрскага раёна арганізацыйнай, метадычнай і практычнай дзейнасці па сацыяльным абслугоўванні грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама функцый па апецы і папячыцельстве ў адносінах да паўналетніх асоб, якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі.

Асноўныя задачы і напрамкі дзейнасці ўстановы:

удзел у удасканаленьні сацыяльна-дэмаграфічнай сітуацыі і распрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на тэрыторыі Акцябрскага раёна;

дыферэнцыраваны (па катэгорыях) улік грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, вызначэнне неабходных ім форм сацыяльнага абслугоўвання, відаў сацыяльных паслуг;

забеспячэнне выканання дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у сферы сацыяльнага абслугоўвання;

задавальненне патрэбнасцей грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у сацыяльных паслугах, уключаных у пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання з нормамі і нарматывамі забяспечанасці грамадзян гэтымі паслугамі, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2012 г. N 1218;

ажыццяўленне функцый па апецы і папячыцельстве ў адносінах да паўналетніх асоб, якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі, у адпаведнасці з Палажэннем аб органах апекі і папячыцельства, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 1999 г. N 1676;

прадастаўленне грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, іншых сацыяльных паслуг, якія ўводзяцца па рашэнню заснавальніка;

удзел у вызначэнні патрэбнасці інвалідаў у сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі, а таксама ў падборы мерапрыемстваў сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі і ацэнцы іх выканання;

удзел у размеркаванні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ў натуральнай форме, замежнай бязвыплатнай дапамогі, а таксама дапамогі (ахвяраванняў), атрыманай ад фізічных асоб, якая паступае ва ўстанову;

правядзенне інфармацыйна-асветнай работы па актуальных пытаннях сацыяльнага абслугоўвання, апекі і папячыцельства ў адносінах да паўналетніх асоб, якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі, на тэрыторыі Акцябрскага раёна;

выяўленне неспрыяльнай для дзяцей абстаноўкі ў сям'і пры аказанні сацыяльных паслуг;

удзел у мерапрыемствах па ўстараненню прычын і ўмоў, якія прывялі да стварэння неспрыяльнай для дзяцей абстаноўкі ў сям'і;

удзел у прафілактычных мерапрыемствах па супрацьдзеянні хатняму гвалту;

прыцягненне да супрацоўніцтва валанцёраў для аказання сацыяльных паслуг грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;

супрацоўніцтва з арганізацыямі розных форм уласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў межах сваёй кампетэнцыі;

падрыхтоўка метадычных матэрыялаў на аснове практычнай дзейнасці ўстановы;

вывучэнне, абагульненне і ўкараненне ў практыку лепшага айчыннага і замежнага досведу сацыяльнага абслугоўвання;

складанне і аналіз ведамаснай і іншай справаздачнасці па напрамках дзейнасці ўстановы;

падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання;

забеспячэнне павышэння кваліфікацыі работнікаў установы.

Рэжым працы:

 

панядзелак - пятніца

8.30 - 17.30

 

перапынак

13.00 - 14.00

 

Наш адрас:

вул. Калініна, 26

г.п. Акцябрскі

Гомельская вобласць

Рэспубліка Беларусь

Тэлефон

"гарачай лініі"

375 (2357) 36901

 

Тэлефон

Даверу

375 (2357) 37451

tcson@oktiabrskiy.gov.by

Як нас знайсті

 

Адрас:

ул. Калініна., 26

247319

г.п.Акцябрскі

Гомельская вобласть

Рэспубліка Беларусь

 

Тэл.:

+375 2357 36901

Эл. пошта:

tcson@oktiabrskiy.gov.by

Далучайцеся да нас

© Установа "Акцябрскі тэрытарыяльны центр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва"

2026